Свабоды не бывае без свабоды думкі (фотарэпартаж)

Больш за сотню выбітных прадстаўнікоў грамадскасці сабраліся 19 чэрвеня ў вёсцы Бычкі Ушачскага раёна не толькі, каб ушанаваць памяць Васіля Быкава, але і, каб даведацца імя чарговага лаўрэата прэміі «За свабоду думкі».

byczki_2016_za_svabodu_dumki__18__logo.jpg

"Калі мы здолеем ўзяцца за рукі ад Оршы да Брэста, ад Віцебска да Чарнобыля, і стварыць крыж, нас ніхто не пераможа", — сказаў Валерый Мазынскі


У гэтым годзе прэмію атрымаў знакаміты рэжысёр Валерый Мазынскі. Яго імя абвясціў лаўрэат першай прэміі "За свабоду думкі" імя Васіля Быкава Уладзімір Арлоў.

byczki_2016_za_svabodu_dumki__11__logo.jpg


byczki_2016_za_svabodu_dumki__2__logo.jpg


Нагадаем, што ідэя прэміі нарадзілася пасля падзей Плошчы 2006 года. Яна была створана па ініцыятыве Руху "За свабоду" па аналогіі з прэміяй "За свабоду думкі" імя Андрэя Сахарава. Асаблівацю ўзнагароды з'яўляеццца тое, што яе пераможцаў абіраюць папярэднія лаўрэаты.
Лаўрэатамі прэміі станавіліся Рыгор Барадулін, Уладзімір Арлоў, Павел Севярынец, Алесь Пушкін, Ада Райчонак, Уладзімір Някляеў, Лявон Вольскі і Алесь Белакоз, Зміцер Вайцюшкевіч і Алесь Марачкін, Віктар Шалкевіч, Ніл Гілевіч.

byczki_2016_za_svabodu_dumki__10__logo.jpg

"Што можа быць лепшай узнагародай, чым Свабода? Свабода краіны немагчыма без свабоды думкі", — сказаў Аляксандр Мілінкевіч.

На жаль, упершыню ўшанаванне памяці Васіля Быкава і ўручэнне прэміі яго імя адбывалася без Валянціны Уладзіміраўны Быкавай, сястры пісьменніка, якая дасюль знаходзіцца ў рэанімацыі Віцебскай абласной бальніцы.

byczki_2016_za_svabodu_dumki__30__logo.jpg


"Муляж краіны, муляж улады, хацеў сказаць і муляж народа, але пабачыў вас і зразумеў, што гэта не так", — сказаў Уладзімір Някляеў узгадваючы тое, як улада адносілася і адносіцца да Васіля Быкава.


Павіншаваў Мазынскага і мастак Алесь Марачкін

byczki_2016_za_svabodu_dumki__13__logo.jpg


Напрыканцы імпрэзы госці маглі пазнаёміцца з гуртом "Тутэйшая шляхта"

byczki_2016_za_svabodu_dumki__25__logo.jpg


byczki_2016_za_svabodu_dumki__20__logo.jpg


byczki_2016_za_svabodu_dumki__23__logo.jpg


byczki_2016_za_svabodu_dumki__22__logo.jpg


Імпрэзу наведаў Пасол Чэшскай Рэспублікі ў Рэспубліцы Беларусь Мілан Экерт.

byczki_2016_za_svabodu_dumki__8__logo.jpg


Дарэчы аўтарам статуэткі, якая сімвалізуе свабоду думкі, з'ўляецца беларускі скульптар Віктар Копач, які так і не быў яшчэ на ўручэнні ўзнагароды.

byczki_2016_za_svabodu_dumki__16__logo.jpg