Сваякі Дзяніса Івашына больш за чатыры месяцы не атрымліваюць ад яго лістоў
Сваякі палітзняволенага журналіста Дзяніса Івашына не атрымліваюць ад яго лістоў ужо 127 дзён.
![ivaszyn.jpg ivaszyn.jpg](/img/v1/images/ivaszyn.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
Пра гэта маці журналіста Людміла Івашына паведаміла на сваёй старонцы ў Facebook.
Паводле інфармацыі праваабаронцаў, Дзяніса Івашына абмяжоўваюць у ліставанні і неаднаразова змяшчалі ў штрафны ізалятар, піша REFORM.by.
Дзяніс Івашын быў затрыманы 12 сакавіка, у гэты ж дзень ператрусы прайшлі дома ў яго і яго бацькоў і ў 95-гадовай бабулі. Яго абвінавачвалі па артыкуле «Умяшанне ў дзейнасць супрацоўніка органаў унутраных спраў», а пазней перакваліфікавалі артыкул, цяпер яго абвінавачваюць у «здрадзе дзяржаве», яму пагражае да 15 гадоў пазбаўлення волі.
Івашын супрацоўнічаў з «Новым Часам» і з'яўляўся ўдзельнікам украінскай ініцыятывы «Інфармнапалм», вядомы сваімі расследаваннямі. Яго апошнімі матэрыяламі для «Новага Часу» былі артыкулы аб экс-супрацоўніках украінскага «Беркута», якія збеглі з краіны і ўладкаваліся на службу ў беларускія сілавыя структуры.