Сваякі Марыі Калеснікавай падалі заяву аб яе знікненні ў міліцыю

Родныя сябра Каардынацыйнай рады Марыі Калеснікавай падалі ў міліцыю заяву аб яе знікненні, паведамляе штаб Віктара Бабарыка.

kalesnikava_1.jpg


"Сваякі Марыі Калеснікавай падалі заяву ў міліцыю па факце знікнення. У міліцыі сказалі, што заява прынята, Марыю шукаюць», — сказана ў паведамленні штаба.
Нагадаем, раніцай 7 верасня невядомыя людзі ў цэнтры Менска пасадзілі Марыю Калеснікаву ў мікрааўтобус з надпісам "сувязь" і павезлі ў невядомым кірунку. Таксама на сувязь перасталі выходзіць прадстаўнікі Каардынацыйнай рады Антон Раднянкоў і Іван Краўцоў.
Як пазней распавёў сябра Каардынацыйнай рады Максім Знак, Калеснікава раніцай пайшла на пошту, каб забраць два лісты: апавяшчэнне з РУУС Цэнтральнага раёна аб пратаколе за ўдзел у несанкцыянаванай масавай акцыі 30 жніўня і ліст з КДБ. Але да пошты Марыя дайсці не паспела-невядомыя пасадзілі яе ў мікрааўтобус і павезлі.
Паводле tut.by