Свежыя лічбы па COVID-19 у Беларусі: за мінулыя суткі выяўлена 1668 выпадкаў і 9 смерцяў
За мінулыя суткі ў Беларусі зарэгістраваныя 1668 пацыентаў з каранавірусам, выпісаныя — 1916 чалавек, паведамляе TUT.BY са спасылкай на прэс-служба Міністэрства аховы здароўя.
Усяго з пачатку пандэміі ў Беларусі былі зарэгістраваныя 276
тыс. 990 чалавек са станоўчым тэстам на COVID-19. Ачунялі 266 тыс. 892
пацыенты, у якіх раней быў пацверджаны каронавірус.
За гэты час у краіне памерлі 1903 чалавекі з выяўленай
каронавіруснай інфекцыяй. За суткі памерлі 9 пацыентаў.
У Беларусі праведзена 4 771 957 тэстаў, з іх 18 619
даследаванняў выканана за мінулыя суткі.
Раней намеснік міністра аховы здароўя — галоўны дзяржаўны
санітарны ўрач Аляксандр Тарасенка заявіў, што ў сакавіку на фоне сезоннага
росту ВРІ можа здарыцца і павелічэнне захворвання каронавірусам.