Святар: парушэнне ПДР — грэх з-за бестурботных адносін да жыцця

Старшыня сінадальнага інфармацыйнага аддзела Беларускай праваслаўнай царквы протаіерэй Сергій Лепін адзначыў, што парушэнне ПДР з’яўляецца грахом, які па сутнасці ёсць нядбалае стаўленне да дару жыцця і ўласнасці, яно ўяўляе спакусу і правакацыю на грэх (гнеў, лютасць, агрэсія, брыдкаслоўе).



72.jpg

Гаворачы пра абразкі ў салоне, ён папярэджвае, што нельга да абразоў ставіцца як да засцярогаў.

«Засцерагае Бог, а не абразы. Іконы толькі нагадваюць кіроўцу аб тым, што ён — хрысціянін, што ён павінен маліцца, быць асцярожным, уважлівым, адказным. Калі кіроўца пра ўсё гэта забывае, то ён становіцца не бліжэй да бяспекі, а далей ад яе», — сказаў Сергій Лепін, паведамляе auto.onliner.by.

Паводле яго слоў, для хрысціян і нехрысціян ПДР аднолькавыя, а гэта значыць, і абавязацельствы ў хрысціян на дарозе такія ж, як і ў нехрысціян.

krynica.info