Свята інтэрнэт-бібліятэкі

Інтэрнэт-бібліятэка Kamunikat.org адсвяткавала дзесяцігоддзе ад часу свайго заснавання. (На здымку: Яраслаў Іванюк, Ніна Шыдлоўская, Алена Макоўская.  Фота Анатоля Мяльгуя)



8832ae39136fb470b3fbbf9f47b4570d.jpg

Інтэрнэт-бібліятэка Kamunikat.org адсвяткавала дзесяцігоддзе ад часу свайго заснавання.

(На здымку: Яраслаў Іванюк, Ніна Шыдлоўская, Алена Макоўская.  Фота Анатоля Мяльгуя)


Святочнае мерапрыемства адбылося ў сталіцы пры падтрымцы Згуртавання беларусаў свету «Бацькаўшчына».
Бібліятэка з’яўляецца праектам Беларускага гістарычнага таварыства ў Беластоку (Польшча). Фінансавую дапамогу ёй аказвае Міністэрства замежных спраў Рэспублікі Польшча з праграмы «Польская дапамога–2010».
Kamunikat.org узнік у 2000 годзе як прыватная ініцыятыва, і першы час яго рабілі за свае грошы некалькі добраахвотнікаў. З часам бібліятэка не толькі займела вядомасць, давер, але і спонсараў. Цяпер інтэрнэт-бібліятэка з’яўляецца адной з найбольш вядомых беларускіх бібліятэк у сеціве. Стваральнік і каардынатар праекта Kamunikat.org Яраслаў Іванюк расказаў, што сёння на сайце Kamunikat.org можна знайсці блізу 6 тысяч кніг, перыядычных выданняў, mp3-файлаў, якія так ці інакш датычныя да Беларусі і беларусаў.
Старшыня Рады ЗБС «Бацькаўшчына» Ніна Шыдлоўская сказала, што згуртаванне падтрымлівае Kamunikat.org, станоўча ацэньвае працу калектыву інтэрнэт-бібліятэкі і цешыцца, што інтэлектуальны скарб Беларусі захоўваецца і папулярызуецца ў свеце.
Таксама праз сайт Kamunikat.org ёсць магчымасць для беларускіх пісьменнікаў, даследчыкаў ствараць персанальныя сайты. Пісьменнік Уладзімір Арлоў, чые творы таксама ёсць у інтэрнэт-бібліятэцы гаворыць, што распаўсюд электронных версій кніг не адбіваецца на чытацкім попыце: «Я раблю невялікі перапынак паміж выхадам кнігі з друкарні і размяшчэннем яе ў інтэрнэце. Падзення продажу накладаў кніг пасля размяшчэння іх у сеціве я не памятаю. Думаю, што цяпер ёсць людзі, якія звыкліся чытаць кнігі ў традыцыйным выглядзе, і тыя, каму няма розніцы, як выглядае кніга».

2_18_logo.jpg