Святлана Алексіевіч абраная кіраўніцай ПЭН-цэнтра
Беларускі ПЭН-цэнтр ачоліла нобелеўская лаўрэатка Святлана Алексіевіч, паведамляе Еўрарадыё.

Святлана Алексіевіч
За такое рашэнне прагаласавалі на агульным сходзе арганізацыі, які праходзіць сёння ў Мінску. Папярэдняя кіраўніца ПЭН-цэнтра паэтка Таццяна Нядбай застаецца на пасадзе першай намесніцы, а другім намеснікам абраны паэт Андрэй Хадановіч, які раней таксама ачольваў цэнтр.
На пасаду трэцяга намесніка абралі паэтку і перакладчыцу Марыю Мартысевіч.
Агульнаму сходу папярэднічаў скандальны адкрыты ліст Паўла Севярынца, у якім ён абвінаваціў ПЭН-цэнтр у прапагандзе гомасексуальнага ладу жыцця і зрабіў шэраг іншых рэзкіх заяў. Раней Севярынец быў выключаны за нясплату ўнёскаў. Цяпер ён адноўлены ў арганізацыі. Адноўленыя таксама Сямён Букчын і Сяргей Шапран.