Святлана Ціханоўская павіншавала беларусак з 8 Сакавіка (відэа)

За апошні год беларускі здзейснілі немагчымае, перакананая Святлана Ціханоўская.


Экс-кандыдатка ў прэзідэнты Беларусі апублікавала віншавальны відэазварот.
«Жанчыны заўсёды рабілі для Беларусі вельмі шмат, але за апошні год беларускі здзейснілі немагчымае. І сёння, 8 сакавіка, у дзень жаночай салідарнасці я хачу павіншаваць вас, дарагія мае беларускі. 2020-ты паказаў, што нашай любові і сілы хопіць на ўвесь свет. Я ўпэўненая, што, адзначаючы гэтае свята, сёння ўвесь свет захапляецца менавіта беларускімі жанчынамі. І я ганаруся і шчаслівая быць адной з вас», — сказала Святлана Ціханоўская.