Святлана Ціханоўская ў Осла сустрэлася з беларусамі Нарвегіі
12 жніўня Святлана Ціханоўская сустрэлася з беларусамі Нарвегіі. У Осла сабралася больш за сто чалавек.
«Удзячная беларускай дыяспары за актыўную працу за
замежжа, пікеты і захаванне Беларусі на парадку дня, — напісала Ціханоўская ў
Twitter. — Давайце працягнем нашу барацьбу да таго часу, пакуль усе людзі на
нашай Радзіме не стануць свабоднымі».
Ціханоўская знаходзіцца ў Нарвегіі з рабочым візітам. Сярод запланаваных сустрэч-размова з выканаўчым дырэктарам
«Yara», нарвежскай кампаніі, якая набывае ўгнаенні ў «Беларуськалія».
Паводле belaruspartisan.by.