Святлана Ціханоўская — у топ-5 прэтэндэнтаў на Нобелеўскую прэмію

Так ацэньваюць шансы беларускага дэмакратычнага лідара букмекеры.

_5346271232049394993_120.jpg

Святлана Ціханоўская трапіла ў топ-5 прэтэндэнтаў на атрыманне Нобелеўскай прэміі міру.

Па версіі букмекераў, яна займае 4-е месца сярод 329 кандыдатаў. Найбольшыя шанцы на атрыманне прэміі ў Сусветнай арганізацыі аховы здароўя (СААЗ). Таксама ў топ-5 трапілі расійскі палітзняволены Аляксей Навальны, шведская экаактывістка Грэта Тунберг і грамадская дзяячка з ЗША Александрыя Акасіа‑Картэс.

У гэтым годзе памер Нобелеўскай прэміі складзе каля 1,2 мільёна долараў. Лаурэат прэміі міру стане вядомы на пачатку кастрычніка.