Сышоў у лепшы свет Віктар Чарноў

4 красавіка сайт Аб’янанай грамадзянскай партыі паведаміў пра смерць свайго сябра, вядомага палітолага, выкладчыка і грамадскага дзеяча Віктара Чарнова. Яму было ўсяго 57 год.



eb9b7452cdc806568d2312ea5614a301_xl.jpg

У свой час Віктар актыўна супрацоўнічаў з газетай “Згода”, і нашы чытачы маглі пазнаёміцца з серыяй яго аналітычных артыкулаў.

Апошнім часам Віктар моцна хварэў, але не прыпыняў сваю працу.

«Губляючы такіх людзей, разумееш, што гэта катастрофа, замяніць іх няма кім. Вядома, будуць іншыя, яны будуць працаваць, але… Але прыходзіць усведамленне, што згублена так шмат, што кампенсаваць гэта немагчыма. Дзякуй Богу, засталіся кнігі, артыкулы, напісаныя Віктарам Чарновым, відэазапісы яго лекцый, засталіся яго вучні, яго калегі і сябры. Мы будзем памятаць яго і працягваць яго справу», — пішуць калегі Віктара па АГП на сваім сайце.

Рэдакцыя НЧ разам з усімі смуткуе і выказвае шчырыя спачуванні родным і сябрам Віктара.

Шкада, што сыходзяць лепшыя. Але яны з намі, пакуль мы іх памятаем…