Шахматнай алімпіяды не будзе.Справа не ў палітыцы

Беларусь страціла права на правядзеньне шахматнай алімпіяды 2022 года.

ffed19e3_c97e_4fac_9f00_c596ba5c010b_w1023_r1_s.jpg


Гэта не звязана з палітычнай сытуацыяй. Міжнародная шахматная фэдэрацыя (ФІДЭ) заявіла, што беларускія арганізатары не выканалі сваіх абавязкаў.
Беларусь выйграла заяўку на правядзенне шахматнай алімпіяды – 2022 два гады таму.
А цяпер высветлілася, што Міністэрства спорту не можа гарантаваць перадаплату і страхаванне, паведаміла ФІДЭ сайту Chess.com.
«З павагі да арганізатараў мы не хацелі б называць сумы, але гэта даволі сурʼёзныя парушэнні», — напісаў юрыдычны дарадца ФІДЭ Аляксандар Мартынаў.
«ФІДЭ добрасумленна вядзе перамовы ўжо некалькі месяцаў, але, на жаль, яны ня мелі плёну. Парушэнні і іх значэнне не аспрэчваюцца арганізатарамі», — дадаў Мартынаў. 
www.svaboda.org