Шматдзетную маці забралі на Акрэсціна, у сацсетках заклікаюць да салідарнасці

Неабыякавыя сябры затрыманай распавялі пра здарэнне ў сацсетках.

photo_2021_01_24_12_14_44.jpg

Ганна Севярынец паведаміла ў Фэйсбуку аб зняволенні шматдзетнай маці Вольгі Бабровай і заклікала падтрымаць вялікую сям'ю праз замовы ў іх інтэрнэт-краме.
«Пазаўчора была арыштаваная @Ольга Боброва. Па класіцы: папрасілі праехаць "для разъяснений", з РАУСа не выпусцілі, цяпер на Акрэсціна, перадачы не прымаюцца. У Вольгі пяцёра дзяцей, чацвёра з іх - непаўналетнія. Хаця б фармальна, але хочацца спытацца - за што? Ні за што: нібыта апазналі па фота з нейкай акцыі. Інфармацыю родным не даюць. У Вольгі і яе мужа - інтэрнэт-крама настольных гульняў. Калі вы хацелі абнавіць парк настолак альбо пачаць гуляць у іх - даю спасылку», — піша Ганна Севярынец.