Маці пяцярых дзяцей аштрафавалі за вывешаны ў Dana Mall бчб-сцяг
Выхадныя жанчына правяла ў ізалятары на Акрэсціна, перадае «Вясна».

Вольга Баброва трое сутак знаходзілася ў ІЧУ да суда. Яе затрымалі 22 студзеня раніцай дома. Хоць затрымалі яе ў 9 раніцы, у пратаколе напісана, што ў 17:00. Такім чынам, яе судзілі па скайпе з Акрэсціна, калі ўжо скончыліся 72 гадзіны з часу затрымання.
Як стала вядома на судзе, Вольгу абвінавачваюць у тым, што яна разам з людзьмі разгарнула велізарны бчб-сцяг у ГЦ Dana Mall 14 студзеня.
У РУУС Першамайскага раёна Мінска, напэўна, палічылі, што будзе больш эфектыўна яе адарваць ад пецярых дзяцей на трое сутак, а не запрасіць па позве ў суд. Перадачы для Вольгі не прымалі.
У выніку суддзя суда Першамайскага раёна Мінска Максім Трусевіч аштрафаваў Вольгу на 30 базавых (870 рублёў).
Вольга Баброва — мама пяцерых дзяцей, чацвёра з якіх непаўналетнія.