Што будзе са «Шталагам 352» у Масюкоўшчыне?

У сталічнай Масюкоўшчыне захаваўся адзіны ў Беларусі комплекс будынкаў былога лагера для ваеннапалонных «Шталаг 352».



2020_04_06_kauniarovicz_masiukouszczyna_fota10_833x400.jpg

Пра яго сённяшні стан распавядае актывіст грамадскай ініцыятывы «Зберажом Масюкоўшчыну» Арцём Бабоўнікаў:

— Тое, што мы зараз тут бачым — нейкае ігнараванне. Будынкі знаходзяцца пад пагрозай зносу. Статус іх не вызначаны. Будынак лазарэту ўжо падвяргаўся нападам вандалаў. Тут былі дзіўныя падпалы, кансервацыі ніякай не адбываецца. Мы пісалі ў выканкам, атрымлівалі адказ, што яны збіраюцца гэта захоўваць, але зараз тэрыторыя вельмі занядбаная, актывісты ў нас самі клеяць інфармацыйныя плакаты, каб хоць неяк спыніць пэўны вандалізм.

2020_04_06_kauniarovicz_masiukouszczyna_fota5.jfif

Адзін з сямі ацалелых будынкаў быў знесены мінулай восенню. Актывістам удалося ўратаваць ад вывазу на сметнік толькі частку драўляных бэлек, на якіх палонныя выразалі свае прозвішчы і даты нараджэння.

Усяго ў канцлагеры загінулі і былі закатаваныя больш за 80 000 вязняў. 

Максім Каўняровіч, Беларускае Радыё Рацыя