Што на мяжы? Палякі справаздачылі аб 243 спробах мігрантаў перайсці мяжу з Беларусі
Польскія памежнікі за апошнія суткі зафіксавалі 243 спробы мігрантаў нелегальна перайсці мяжу з Беларусі (напярэдадні — 238). Затрыманы адзін грамадзянін Сірыі, а таксама чатыры замежнікі (грамадзяне Турцыі і Украіны), якія аказвалі дапамогу мігрантам. Астатніх парушальнікаў вярнулі ў Беларусь.
![e_i5kbixsaqkyuu.jpg e_i5kbixsaqkyuu.jpg](/img/v1/images/e_i5kbixsaqkyuu.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
На літоўска-беларускай мяжы падобных спробаў было значна менш, у ЕС не ўпусцілі каля дзясятка чалавек.
За папярэднія суткі ў Польшчу, Літву і Латвію агулам не
ўпусцілі каля 270 мігрантаў, якія спрабавалі нелегальна перайсці з Беларусі.
Напярэдадні прэм'ер-міністр Польшчы Матэвуш Маравецкі
заявіў, што ў Беларусі знаходзяцца 10 тысяч чалавек, перавезеных з краін
Блізкага Усходу і якіх могуць выкарыстаць для «гібрыднай вайны».
Паводле «Еўрарадыё».