Таццяна Севярынец: па дарозе ў Віцебск затрымалі Юрыя Беленькага
Каардынатарка аргкамітэту па стварэнні партыі "Беларуская хрысціянская дэмакратыя" па Віцебскай вобласці Таццяна Севярынец распавяла пра абставіны разгляду 10 красавіка
судовай калегіяй Віцебскага абласнога суду касацыйнай скаргі ў дачыненні актывіста КХП-БНФ Сяргея Каваленкі, якая прызначала яму псіхіятрычную экспертызу ў шпіталі Рэспубліканскім клінічным
псіхіятрычным шпіталі ў Навінках.

Паводле яе словаў, па дарозе ў суд у Віцебску быў спынены аўтамабіль з кіраўніком КХП-БНФ у Беларусі Юрасём Беленькім, якога міліцыянты абшукалі і агледзелі, пасля чаго адпусцілі. Таццяна Севярынец
таксама распавяла, што на сам разгляд скаргі пусцілі толькі каля пяці чалавек, у тым ліку жонку Сяргея Каваленкі, праваабаронцаў Валянціна Стафановіча і Паўла Левінава.
"Каля 25-ці чалавек не змаглі патрапіць на адкрытае паседжанне, бо, як нам сказалі, у залі было і так "шмат" людзей. Але гэта былі людзі ў цывільным, якіх запусцілі туды, каб
у залю не змаглі патрапіць неабыякавыя людзі. У сувязі з гэтым мы, усе тыя, хто не змог патрапіць у суд, напісалі скаргі", — адзначыла каардынтарка БХД.
Паводле Прэсавай службы БХД