Тацяна Севярынец: агітаваць і яднацца трэба не на выбарах

Віцебская абласная каардынатарка аргкамітэту па стварэнні Партыі "Беларуская хрысціянская дэмакратыя" Тацяна Севярынец абвяргае меркаванне, што ўдзел у "выбарах" дапаможа правесці агітацыю. Паводле яе словаў, камунікаваць з людзьмі трэба не толькі падчас выбараў, але ўвесь час.
 
— Як вы ставіцеся да парламенцкіх выбараў?
 

Віцебская абласная каардынатарка аргкамітэту па стварэнні Партыі "Беларуская хрысціянская дэмакратыя" Тацяна Севярынец абвяргае меркаванне, што ўдзел у "выбарах" дапаможа правесці агітацыю. Паводле яе словаў, камунікаваць з людзьмі трэба не толькі падчас выбараў, але ўвесь час.
 
— Як вы ставіцеся да парламенцкіх выбараў?
 
— Я выступаю за актыўны байкот выбараў у "палатку". Мы не прызнаем легітымным дзейсны парламент, дык чаму мы павінны легітымізаваць яго зараз сваім удзелам у выбарах? Калі мы зараз будзем удзельнічаць у выбарах у новы парламент, значыць, мы прызнаем легітымнасць папярэдняга. І гэта дзіўна, прычым не толькі для нас, нашых грамадзян, але і для іншых краін, якія таксама лічаць беларускі парламент нелегітымным.
 
Мая пазіцыя адназначная і яна супадае з пазіцыяй БХД, якая была зацверджана рашэннем Нацыянальнай рады. Калі ўлады да 25 сакавіка не выконваюць шэраг нашых ультыматыўных ўмоваў, мы абвяшчаем актыўны байкот выбараў.
 
— Але ж некаторыя лічаць, што ўдзел у выбарах дапаможа данесці сваю пазіцыю да простых людзей?
 
— Так, некаторыя заяўляюць, што ўдзел у выбарах дасць магчымасць для агітацыі, прапаганды і піяру. Але тым самым тыя, хто будзе ўдзельнічаць у выбарах, будуць мабілізаваць людзей на ўчасткі, падыгрываць рэжыму. Зняцце ж кандыдатаў за некалькі дзён да выбараў большасць людзей успрыме як падман.
 
Звычайным людзям нецікава палітыка, яны ў ёй не разбіраюцца. Яны разумеюць, што іх жыццё пагоршылася, што жыць стала горш, а ад дэпутатаў нічога не залежыць, бо краінай кіруе дыктатар. Ім неабходна тлумачыць, што, калі яны прыйдуць галасаваць, іхны голас, за што ці за каго б яны ні прагаласавалі, не будзе падлічаны, што вынікі будуць падтасаваныя так, як гэта трэба Лукашэнку.
 
У мяне ёсць добры досвед удзелу ў выбарчых кампаніях, і я ведаю, што ў нашай краіне галасы выбаршчыкаў нічога не вырашаюць. У 2008 годзе я сама брала ўдзел у выбарах у парламент. Тады за дзень да пачатку датэрміновага галасавання я зняла сваю кандыдатуру. Дык людзі мяне вінавацілі ў тым, што я іх падставіла, падманула. Таму я кажу, што ў ніякім разе нельга балатавацца ў гэты парламент.
А агітаваць і весці прапаганду можна і зараз, без удзелу ў выбарах: праз улёткі, праз СМІ, камунікаваць з людзьмі, дапамагаць ім у вырашэнні іх праблем. У нас, дарэчы, ёсць цудоўная пляцоўка для гэтага — Рада народных дэпутатаў, у межах якой мы працуем з людзьмі ўвесь час.
 
— Ці ёсць магчымасці супрацы БХД з тымі, хто выступае за ўдзел у выбарах?

 
— Я лічу, што мы павінны супрацоўнічаць з іншымі дэмакратычнымі сіламі, беручы ўдзел у працы выбарчых камісій, у назіранні. Мы павінны зафіксаваць колькасць людзей, якія рэальна прыйдуць на выбары, а не тыя лічбы, якія абвесцяць пасля ўлады.
Паводле прэс-службы БХД