ТАСС: ЕС узгадніў санкцыі супраць Беларусі

Дасягнутая дамоўленасць закране нафтагазавы сектар, сферу тэлекамунікацый, калійная вытворчасць, тытунёвую прадукцыю, піша ТАСС

Michael Kappeler/dpa/Global Look Press

Michael Kappeler/dpa/Global Look Press

Дзяржавы Еўрапейскага саюза ў пятніцу ўзгаднілі пакет эканамічных санкцый супраць Беларусі. Пра гэта паведаміла аўстрыйскае агенцтва друку са спасылкай на МЗС Аўстрыі.

Згодна з яго інфармацыяй, атрыманай ад крыніц у ЕС, дасягнутая дамоўленасць закране нафтагазавы сектар, сферу тэлекамунікацый, калійную вытворчасць, тытунёвую прадукцыю. Плануецца таксама забарона на экспарт зброі і абмежаванні ў фінансавым сектары: адмова ад новых крэдытаў, забарона на гандаль каштоўнымі паперамі, інвестыцыйныя паслугі, экспартныя крэдыты.

"З самага пачатку нашай заяўленай мэтай было прадухіліць уздзеянне гэтых санкцый на прыватныя ўклады", — адзначылі ў МЗС Аўстрыі.

У знешнепалітычным ведамстве падкрэслілі важнасць таго, каб "беларускае насельніцтва не стала мішэнню эканамічных санкцый".

Пастанову аб новых санкцыях трэба будзе зацвердзіць на сустрэчы кіраўнікоў МЗС ЕС 21 чэрвеня, адзначае агенцтва.