Пад санкцыі Еўрасаюза можа патрапіць палова кампаній са спісу асноўных донараў бюджэту
Пад санкцыі ЕC, якія будуць уведзеныя ўжо на наступным тыдні, могуць трапіць 8 кампаній з топ-15 донараў дзяржаўнага бюджэту. Спіс асноўных падаткаплацельшчыкаў сярод публічных кампаній публікаваў тг-канал @lukanomika.
Калі інсайды аб прадпрыемствах і сферах эканомікі, на якія
будуць накладзеныя санкцыі, праўдзівыя, то бюджэт недалічыцца ў будучыні буйных
сум. Так, толькі «Газпрам-трансгаз Беларусь» за 2020-ы заплаціў 1,6
млрд падаткаў, Гродненская тытунёвая фабрыка «Нёман» — больш за 1,1
млрд, а Мазырскі НПЗ — 882 мільёны.
Пры гэтым няма інфармацыі аб падатках, якія аплачаныя
шэрагам кампаній, якія таксама ў перспектыве трапляюць пад санкцыі, у тым ліку «Брэміна груп», «Логекс» і іншых, адзначае «Еўрарадыё».
Кіраўнікі МЗС краін ЕC плануюць абвясціць новыя санкцыі ўжо
21 чэрвеня. А 24 чэрвеня магчыма рашэнне па сектаральных санкцыях.