Шведская кампанія Scandia Steel спыняе супрацоўніццтва з БМЗ
Буйная шведская кампанія Scandia Steel спыняе дзелавыя адносіны з Беларускім металургічным заводам. Шведы адмаўляюцца ад размяшчэння новых замоваў на БМЗ праз парушэнні правоў рабочых.
У сваім адказе, які прыйшоў 18 чэрвеня 2021 года на пошту Прафесійнага саюза беларусаў у Вялікабрытаніі (PUBB), Scandia Steel заяўляе, што «сур'ёзна ставіцца да ўсіх заяваў пра парушэнні правоў чалавека — і ў дачыненні да ўласнай дзейнасці, і да дзелавых адносінаў». «Мы падзяляем вашу занепакоенасць з нагоды выпадкаў пераследу рабочых», — цытуе ліст тэлеграм-канал «Экономика Беларуси».
Савет дырэктараў Scandia Steel вывучыў сітуацыю і вырашыў «паступова адмовіцца ад БМЗ як пастаўшчыка і адмовіцца ад размяшчэння
замоў на пастаўкі ў будучыні».
Паводле «Еўрарадыё».