ТБМ запрашае моладзь
Мінская гарадская арганізацыя грамадскага аб’яднання “Таварыства беларускай мовы імя Францішка Скарыны запрашае моладзь да ўдзелу ў праекце
“Дыялог.
Гэты гадавы праект ажыццяўляецца пры падтрымцы Дзярждэпартамента ЗША і дэпартамента па гуманітарнай дапамозе Кіраўніцтва справамі прэзідэнта.
Мінская гарадская арганізацыя грамадскага аб’яднання “Таварыства беларускай мовы імя Францішка Скарыны запрашае моладзь да ўдзелу ў праекце
“Дыялог.
Гэты гадавы праект ажыццяўляецца пры падтрымцы Дзярждэпартамента ЗША і дэпартамента па гуманітарнай дапамозе Кіраўніцтва справамі прэзідэнта.
Паводле слоў старшыні сталічнай арганізацыі ТБМ Алены Анісім, праект прадугледжвае сустрэчы з вядомымі гісторыкамі, краязнаўцамі, фалькларыстамі і мовазнаўцамі. “У першую чаргу мы
зацікаўлены ў тым, каб людзі азнаёміліся са зменамі ў правапісе беларускай мовы, якія пачнуць дзейнічаць у выглядзе закона з верасня 2010 года. Мы б хацелі, каб гэтыя змены, якія выклікаюць вельмі
шмат пытанняў, сталі агульнавядомымі, — сказала Анісім.
Удзельнікі праекта таксама змогуць азнаёміцца з багаццем беларускага фальклору, з асновамі традыцыйных нацыянальных рамёстваў, святамі беларускага народнага календара. У рамках маладзёжнага
дыскусійнага клуба будуць абмяркоўвацца розныя актуальныя праблемы, у тым ліку пытанні гісторыка-культурнай спадчыны.
Паводле слоў Анісім, у рамках праекта адбылося шэсць сустрэч, у тым ліку з дырэктарам Інстытута мовы і літаратуры імя Якуба Коласа і Янкі Купалы Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, доктарам
філалагічных навук, прафесарам Аляксандрам Лукашанцам, а таксама з вядомым эканамістам Яраславам Раманчуком.
Алена Анісім заклікала маладых людзей далучыцца да дыскусій, што праводзяцца кожны аўторак у 19.00 у сталічным офісе ТБМ па вуліцы Румянцава, 13.
Сярод чарговых заняткаў у рамках праекта “Завочная вандроўка па мясцінах Адама Міцкевіча (17.11) і “Беларуская мова ў СМІ, рэкламе і кіно (15.12). Паводле слоў
старшыні сталічнай арганізацыі ТБМ, запланаваны занятак па арганізацыі правядзення Каляд з далейшым удзелам у каляднай вечарыне.