Тэлеграм-канал «Астравец Для Жыцця» прызнаны экстрэмісцкім
Тэлеграм-канал «Астравец Для Жыцця» прызнаны экстрэмісцкім, паведамляе прэс-служба Генеральнай пракуратуры, паведамляе «Радыё Рацыя».
«Пракуратура Астравецкага раёна прааналізавала размешчаныя ў тэлеграм-канале „Астравец Для Жыцця” інфармацыйныя паведамленні, — гаворыцца ў паведамленні. — Устаноўлена, што ў іх утрымліваюцца заклікі да экстрэмісцкай дзейнасці: блакавання руху на аўтамабільных дарогах, хуліганскіх дзеянняў, актаў вандалізму, супраціву супрацоўнікам праваахоўных органаў, знішчэння і пашкоджання іх маёмасці з мэтай перашкоды іх законнай дзейнасці альбо з помсты за выкананне службовых абавязкаў. На гэтым жа інтэрнэт-рэсурсе выяўленыя каментары з абразамі і пагрозамі ў адрас праваахоўнікаў і дзяржаўных служачых, членаў іх сем’яў».
Адміністрацыя канала мер да прадухілення публікацый экстрэмісцкай скіраванасці не прымала, падкрэсліваецца ў паведамленні. У сувязі з гэтым пракурор Астравецкага раёна звярнуўся ў суд з заявай аб прызнанні інфармацыйнай прадукцыі дадзенага тэлеграм-канала экстрэмісцкімі матэрыяламі.
«Суд Астравецкага раёна задаволіў заяву пракурора ў поўным аб’ёме і дапусціў неадкладнае выкананне прынятага рашэння. Копія рашэння суда накіраваная ў Міністэрства інфармацыі для ўключэння ў рэспубліканскі спіс экстрэмісцкіх матэрыялаў і блакавання інтэрнэт-рэсурсаў, якія спрыяюць распаўсюджванню экстрэмісцкіх матэрыялаў на тэрыторыі Беларусі», — гаворыцца ў паведамленні.
belapan.by, www.racyja.com