Тэлеграм-каналы «Кібер-партызаны» і «Кібер-злівы» прызнаныя экстрэмісцкімі

Такое рашэнне прынята судом Цэнтральнага раёна Мінска, паведамляе МУС. Падставай для гэтага сталі матэрыялы праверкі ГУБАЗіКа МУС.

photo_2021_08_18_15_12_31.jpg


У паведамленні гаворыцца, што «названыя Telegram-каналы публікавалі матэрыялы, накіраваныя на дыскрэдытацыю супрацоўнікаў праваахоўных органаў і прадстаўнікоў органаў дзяржкіравання, а таксама на распальванне сацыяльнай варожасці».
МУС нагадвае, што распаўсюджванне (рэпост) інфармацыі з экстрэмісцкіх крыніц цягне за сабой адміністрацыйную адказнасць з пакараннем у выглядзе штрафу або арышту.