Тэрмін утрымання пад вартай праваабаронцы Марфе Рабковай працягнулі яшчэ на тры месяцы
Стала вядома, што тэрмін утрымання пад вартай палітзняволенай Марфы Рабковай працягнуты яшчэ на тры месяцы — да 17 верасня, піша Вясна. Такім чынам, да гэтага часу яна правядзе ў зняволенні ўжо год.
Нагадаем, каардынатарка Валанцёрскай службы "Вясны", праваабаронца Марфа Рабкова была затрыманая разам з мужам Вадзімам Жаромскім вечарам 17 верасня і дастаўленая ў ГУБАЗіК. У яе кватэры быў праведзены ператрус, вынятая тэхніка, асабістыя грошы і рэчы. Пазней Вадзіма адпусцілі.
Марфе Рабковай паведамілі, што яна затрыманая ў межах крымінальнай справы па ч. 3 арт. 293 Крымінальнага кодэксу. Па гэтым артыкуле ёй і было прад'яўлена абвінавачванне. 11 лютага Марфе прад'явілі новыя абвінавачванні па ч.3 арт.130 КК і ч.2 арт. 285 КК. Цяпер Марфе пагражае да 12 год пазбаўлення волі.
Марфа піша з-за кратаў, што імкнецца бачыць добрае ва ўсім. Вось некаторыя цытаты з яе лістоў:
Падтрымайце Марфу лістамі салідарнасці!Адрас: СІЗА-1, вул. Валадарскага, 2, г. Мінск, 220030
Марыі Аляксандраўне Рабковай