The New York Times уключыў здымак беларускага фатографа Сяргея Грыца ў «Фота 2014»
Здымак зроблены ў Кіеве падчас Еўрамайдана.
![sviatary_na_hruszeuskaha.jpg sviatary_na_hruszeuskaha.jpg](/img/v1/news/full/sviatary_na_hruszeuskaha.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
Выданне The New York Times па традыцыі прадставіла свой праект «Год у
фотаздымках». Кожнаму месяцу адыходзячага 2014 года ў ім прысвечаны адзін здымак. Ілюстрацыяй студзеня, паводле версіі амерыканскага выдання, стала фота беларускага журналіста Сяргея
Грыца з Кіева.
На здымку праваслаўныя святары, якія праводзяць малебен на вуліцы Грушэўскага падчас супрацьстаяння ўдзельнікаў Еўрамайдана і «беркутаўцаў». Менавіта тады сутыкненні ў Кіеве
сталі найбольш жорсткімі. 22 студзеня з'явіліся першыя забітыя ўдзельнікі пратэстаў, у тым ліку беларус Міхаіл Жызнеўскі.
charter97.org