«Тое, што мазгі робяць ногі ва ўмовах сённяшняга стаўлення да навукі ў Беларусі, і ёсць пацвярджэнне іх якасці»
Навуковая сфера за мінулыя два дзясяткі гадоў пазбавілася больш за 7,5 тысяч навукоўцаў. Страты складаюць да чвэрці занятасці ў гэтай сферы, а па найбольш кваліфікаванай частцы (дактары і кандыдаты навук) — да траціны патэнцыялу.
![Фота з gdekartinki.ru Фота з gdekartinki.ru](/img/v1/images/muzo0wbm7i8knybmfrqb.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
Фота з gdekartinki.ru
У 2022 годзе колькасць усіх катэгорый работнікаў, якія выконвалі навуковыя даследаванні і распрацоўкі ў Беларусі, склала 25 тысяч чалавек. Шмат гэта ці мала? Дастаткова сказаць, што ў пачатку 2000-х іх было больш за 32 тысячы, піша тэлеграм-канал «Нашы грошы».
З пачатку 2000-х насельніцтва Беларусі скарацілася з 10 млн чалавек да 9,2 млн, гэта значыць на 7%. Гэта істотныя і вельмі балючыя страты для краіны. Але страта пры гэтым навуковага патэнцыялу складае каля траціны.
Выходзіць, работнікаў, занятых у навукова-даследчых праектах, Беларусь губляе ў паскораным рэжыме.
Глядзіце таксама
![Валерый Карбалевіч: «Галоўная задача Акадэміі навук — забеспячэнне лаяльнасці існуючай уладзе» Валерый Карбалевіч: «Галоўная задача Акадэміі навук — забеспячэнне лаяльнасці існуючай уладзе»](/img/v1/images/akad25.jpg?f=c&h=360&o=0&u=1715395350&w=660)
Вывучаючы статыстыку дэталёва, можна ўбачыць, што даследчыкаў за мінулыя два дзясяткі гадоў стала на 16,6% менш, кандыдатаў навук — менш на 33,4%, а дактароў навук — на 36,1%. Лічбы насамрэч катастрафічныя, паколькі менавіта высокая якасць чалавечага капіталу заўсёды выгадна адрознівала Беларусь як у рэгіёне, так і на сусветным рынку.
Зніжэнне колькасці навукоўцаў мае цалкам вытлумачальныя прычыны. Гэта і недафінансаванне навуковай сферы, і нізкі статус вучонага, і адсутнасць міжнароднай кааперацыі. Як вынік, навуку ў якасці кар'еры выбірае ўсё менш моладзі, а найбольш адораныя досыць хутка знаходзяць сябе ў шматлікіх замежных праграмах і праектах.
Уласна, тое, што мазгі робяць ногі ва ўмовах бягучага стаўлення да навукі ў Беларусі — і ёсць пацвярджэнне іх якасці і адэкватнай ацэнкі сітуацыі.
Глядзіце таксама
![Павел Церашковіч: Суцэльная катастрофа. Навука і адукацыя не могуць развівацца ізалявана Павел Церашковіч: Суцэльная катастрофа. Навука і адукацыя не могуць развівацца ізалявана](/img/v1/images/_szkola___adukacyja___ruiny___stanoviszcza___belarus__fota_dzmitryeu_dzmitryj_novy_czas__10__logo.jpg?f=c&h=360&o=0&u=1715395350&w=660)