Той самы пост «СБ» пра міліцэйскую стральбу каля пікетаў правераць на экстрэмізм

Пост у Facebook на старонцы газеты «СБ. Беларусь сегодня», у якім сказана, што міліцыя ў Беларусі можа пачаць страляць у паветра каля выбарчых пікетаў, правераць на экстрэмізм. Гэта вынікае з адказу, падрыхтаванага Міністэрствам інфармацыі, грамадзянам, якія скардзіліся на гэтую публікацыю.

sb_1706.jpg

31 мая «СБ. Беларусь сегодня» апублікавала ў сваёй стужцы ў ФБ пост «Пра перспектывы Майдана ў Беларусі выказаўся палітычны аналітык Міхаіл Малаш». Гэта репост запісу Міхаіла Малаш з фатаграфіяй людзей, якія прыйшлі на выбарчы пікет на Камароўскім рынку ў Мінску, і рэзкім каментаром: «Калі міліцыя пачне страляць у паветра і падганяць аўтазакі, іх колькасць скароціцца разоў у 20. Ці застанецца сотні паўтары адмарожаных шукальнікаў прыгод на дупу» .
У адказе Міністэрства інфармацыі за подпісам намесніка міністра Паўла Лёгкага гаворыцца, што матэрыял накіраваны ў Рэспубліканскую экспертную камісію па ацэнцы інфармацыйнай прадукцыі на прадмет наяўнасці (адсутнасці) ў ёй прыкмет праявы экстрэмізму. Там спецыялісты правядуць адпаведную экспертызу.
Таксама падкрэсліваецца, што каментар ня быў апублікаваны ў газеце, а таксама ў іншых СМІ, рэдакцыяй якіх з'яўляецца ўстанова Адміністрацыі прэзідэнта «Выдавецкі дом» Беларусь сегодня». Што ж тычыцца акаўнта ў Facebook, то ён не зарэгістраваны як СМІ і не з'яўляецца сродкам масавай інфармацыі.
Паводле baj.by