Той самы таксіст, які выратаваў хлопца ад сілавікоў, распавядае, як усё было
Таксіст распавёў «Еўрарадыё» пра тое, як пасля «тайнай інаўгурацыі» Лукашэнкі выратаваў пратэстоўца. І пра тое,што здарылася далей.
![plashka_taksist.jpg plashka_taksist.jpg](/img/v1/images/plashka_taksist.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
«Еўрарадыё» знайшло таго самага таксіста, які ўвечары пасля "тайнай інаўгурацыі" Лукашэнкі выратаваў пратэстоўцу ад сілавікоў. Яго завуць Яўген, яму 21 год.
Пасля таго вечара ён знік без слядоў — але праз некалькі дзён знайшоў журналістаў. І распавёў, што сілавікі, спрабуючы спыніць яго, білі яго электрашокерам, а ў машыне акрамя яго была дзяўчына.
Жэня пачыніў машыну і яшчэ нейкі час працаваў у таксі — ён кажа, што яго не шукалі. Цяпер хлопец з'ехаў за мяжу, і мы нарэшце можам апублікаваць гэтае відэа. Глядзіце, як усё было.