Ток-шоў “Жаночая актыўнасць: як не пераБОРШЧыць?”

Усіх, хто гатовы, хто думае, што гатовы, і асабліва ўсіх, хто шчыра не гатовы перагледзець самыя далікатныя з грамадскіх стасункаў — паміж мужчынамі і жанчынамі, — запрашае кампанія “Будзьма беларусамі!” увечары 23 кастрычніка ў крэатыўную прастору “ЦЭХ”



afisha_23_10.jpg

У фокусе ўвагі будуць пытанні:

— Што сабой уяўляе паспяховая, самарэалізаваная жанчына ў грамадстве, дзе прыярытэт аддаецца такім традыцыйна мужчынскім якасцям, як сіла, мэтанакіраванасць і ўпартасць?

— Як выглядае штодзённасць “ідэальнай жанчыны” з зададзенымі медыяпрасторай “стандартамі якасці” ў кожнай з яе роляў: маці, жонка, прафесіянал?

— У чым сакрэт трываласці гендарных стэрэатыпаў сярод беларусаў? Якія вобразы  “сапраўдных жанчын” і “сапраўдных мужчын” перадаюцца маленькім беларусам ад старэйшых цягам апошніх пакаленняў?

— Як уладам улічваць патрэбы і праблемы жанчын, не даводзячы сітуацыю да гендарнай асіметрыі?

— “Посуд мыюць рукамі!”: што кожны з нас можа зрабіць, каб на побытавым узроўні скараціць гендарныя канфлікты.

У якасці спікераў выступяць:

Ірына Саламаціна, кіраўніца лабараторыі гендарных даследаванняў ECLAB;

Аляксандр Куль, дырэктар цэнтра эканамічнага развіцця і спартовага маркетынгу БК баскетбольнага клуба “ЦМОКІ-Мінск”;

Усевалад Сцебурака, літаратар, шоўмэн.

Мадэратар: Уладзімір Корж, старшыня праўлення Міжнароднага асветніцкага грамадскага аб’яднання «АКТ».

23 кастрычніка 2014 года.

Крэатыўная прастора “ЦЭХ”, прасп. Незалежнасці, 58, к.6 (праход праз вул. П.Броўкі), дальні пад’езд, 2 паверх (схема праезду).

Уваход вольны.

Пачатак: 19.00.