Ці трэба хвалявацца за Макея?

Як адзначылі навукоўцы, эфектыўнасць вакцыны, якую выкарыстоўваў Макей — каля нуля.

makej_8.jpg


Уладзімір Макей быў прышчэплены вакцынай «ЭпіВакКарона».
Эфектыўнасць трох доз «Спадарожніка V» супраць паразы лёгкіх на фоне распаўсюджвання «дэльты» і «амікрона» складае 71%, у «ЭпіВакКароны» гэты паказчык складае 2%, да такой высновы прыйшлі навукоўцы з Санкт-Пецярбурга.
Фармкампанія «Герофарм», якая ў пандэмію была стратэгічным партнёрам цэнтра «Вектар» Расспажыўнагляду, стваральніка вакцыны «ЭпіВакКарона», паведаміла, што кампанія на сённяшні дзень вакцынай больш не займаецца, а магутнасці ў поўным аб'ёме выкарыстоўваюцца для забеспячэння даступнасці інсулінаў.
Аўтары даследвання паказваюць, што на сёння даследаванні трэцяй фазы вакцын «ЭпіВакКарона» і «КавіВак» не былі апублікаваныя. «Мы лічым, што вынікі даследавання маюць прамое значэнне для вакцынавай палітыкі ў Расіі. Выкарыстанне «ЭпіВакКароны» не варта заахвочваць, асабліва падчас хваляў новых варыянтаў SARS-CoV-2».