Трэція суткі пайшлі. Ратавальнікі распавялі пра пажар пад Чарнобылем
Ратавальнікі працягваюць тушыць пажар у Чарнобыльскай пушчы.
Фота: ДСНС
У Зоне палаюць 60 гектараў, але часткова пажар ліквідаваны, паведамляе korrespondent.net.
Па стане на 09:00 панядзелка, 10 жніўня, працягваецца тушэнне пажару ў трох ачагах на тэрыторыі Чарнобыльскай зоны, перадаюць у Дзяржаўнай службе Украіны па надзвычайных сітуацыях (ДСНС).
Да ліквідацыі пажару паміж былымі сёламі Каўшылаўка і Буда-Варовічы прыцягнута 97 чалавек і 17 адзінак тэхнікі, у тым ліку 3 пажарных самалёта і верталёт.
"Агульная плошча пажару — 60 га, з іх 15 га — верхавы. У цяперашні час верхавы пажар ліквідаваны", — гаворыцца ў паведамленні.
Акрамя таго, паблізу Каўшылаўкі працягваецца пажар лясной подсцілкі, аднак ён ужо лакалізаваны на плошчы 32 га.
"Сітуацыя кантралюецца, працягваецца тушэнне асобных кропак у межах кантраляванага перыметра пажару. Да тушэння пажару прыцягнута 20 чалавек і 5 адзінак тэхнікі", — паведамляюць у ДСНС.
Усяго да тушэння ачагоў пажару на тэрыторыі чарнобыльскай зоны адчужэння прыцягнута 147 чалавек і 27 адзінак тэхнікі.