Трэцяя хваля? У Беларусі расце колькасць захварэлых на COVID-19
Мінздароўя агучыла чарговыя даныя інфікавання каронавірусам за суткі.

У Беларусі за мінулыя суткі зарэгістраваныя 1467 новых пацыентаў з COVID-19, выпісаныя 1431 чалавек.
Паводле афіцыйнай статыстыкі, з пачатку пандэміі ў Беларусі
каронавірусам захварэлі 468 415 чалавек. Ачунялі 462 244 пацыентаў, у якіх
раней быў пацверджаны дыягназ COVID-19.
За ўвесь перыяд распаўсюджання інфекцыі памерлі 3670
пацыентаў з выяўленым коронавірусам, з іх 11 — за апошнія суткі.
Варта адзначыць, што апошнім часам мае месца тэндэнцыя на павелічэнне выпадкаў захворвання COVID-19. Так, 17 жніўня Міністэрства аховы здароўя паведамляла пра 597
новых выпадкаў, 18 жніўня іх было ўжо 1061, 19 жніўня — 1355, а 20-га — 1738.