Германія аб'явіла пра пачатак чацвёртай хвалі эпідэміі каронавірусу

Новая хваля нарастае ў асноўным за кошт заражэнняў сярод моладзі, паведамляе DW са спасылкай на Інстытут імя Роберта Коха. Па стане на 20 жніўня за суткі ў Германіі зарэгістравана амаль 9300 новых выпадкаў каронавірусу.

Тэставанне на каронавірус у Берліне / dw.com

Тэставанне на каронавірус у Берліне / dw.com


У Германіі, паводле заключэння Інстытута імя Роберта Коха (RKI), пачалася чацвёртая хваля эпідэміі каронавіруса. «Колькасць заражэнняў нарастае яшчэ з пачатку ліпеня — значна раней і хутчэй, чым у мінулым годзе», — гаворыцца ў паведамленні RKI, апублікаваным вечарам у чацвер, 19 жніўня.
За адзін тыдзень доля пазітыўных вынікаў ПЦР-тэстаў павялічылася з 4 да 6 адсоткаў, пры гэтым ад інфекцыі пакутуюць больш маладыя групы насельніцтва. «Такім чынам, у наяўнасці пачатак чацвёртай хвалі, якая нарастае, у першую чаргу, за кошт заражэнняў сярод моладзі», — адзначыў RKI.
Але ў той жа час смяротнасць ад каронавірусу ў Германіі застаецца на невысокім узроўні. Па стане на 20 жніўня за суткі ад наступстваў каронавіруснай інфекцыі ў краіне памерлі 13 чалавек. Агульная колькасць смяротных выпадкаў за ўвесь час пандэміі вырасла да 91 956.