Тры мільёны рублёў за рыдлёўкі
Суд Слуцкага раёна прысудзіў грамадскую актывістку Зінаіду Цімошак да сплаты 3 мільёнаў 220 тысяч рублёў.
Суддзя Святлана Пастухова пастанавіла спагнаць з Зінаіды Цімошак 700 тысяч рублёў на карысць кожнага з чатырох дэпутатаў. Апроч гэтага актывістцы давядзецца заплаціць і
дзяржпошліну — агулам на 420 тысяч рублёў (4 разы па 105.000).
Суд Слуцкага раёна прысудзіў грамадскую актывістку Зінаіду Цімошак да сплаты 3 мільёнаў 220 тысяч рублёў.
Суддзя Святлана Пастухова пастанавіла спагнаць з Зінаіды Цімошак 700 тысяч рублёў на карысць кожнага з чатырох дэпутатаў. Апроч гэтага актывістцы давядзецца заплаціць і
дзяржпошліну — агулам на 420 тысяч рублёў (4 разы па 105.000).
Нагадаем, 1 кастрычніка на суботніку, які адбыўся на старых могілках па вуліцы 14 Партызанаў, для загадзя запрошаных дэпутатаў нехта выставіў на могілках рыдлёўкі. На чаранках іх былі прымацаваныя
таблічкі з надпісамі дэпутатаў. Ім гэтыя рыдлёўкі з надпісамі падаліся крыжамі.
Праз месяц Зінаіду Цімошак абвінавацілі ў тым, што яна «наўмысна зняважыла гонар і годнасць дэпутатаў у непрыстойнай форме». Таму ў Слуцку па адміністрацыйнай справе супраць Зінаіды
Цімошак адбыліся ўжо чатыры судовыя пасяджэнні.
«Гэты суд я ацэньваю як працэс па Канавалаву — калі чалавека «заказваюць» і не зважаюць нават, хто вінаваты, хто невінаваты. Шмат якія абвінавачванні завісаюць
проста ў паветры, а чалавека караюць. Ніякіх доказаў маёй віны ў судовай залі ўвогуле не прагучала. Я павінна буду выплачваць вялікія грашовыя спагнанні, хоць невінавата ў тым, у чым мяне
абвінавачвалі. На нашым працэсе вельмі добра была відаць наша несправядлівая судовая сістэма, — сказала Зінаіда Цімошык. — Людзей прыйшло даволі шмат — было больш за 70
чалавек у залі. Не хапала месцаў, прынеслі яшчэ дадатковыя лаўкі. Судовая зала была падзеленая, мусіць, так, як падзеленая наша Беларусь: з аднаго боку сядзелі прыхільнікі ўлады, дэпутаты раённага
савету, магчыма, таксама прадстаўнікі райвыканкаму, а з другога боку сядзеў ужо люд, які прыйшоў мяне падтрымаць. У мяне было шмат сведкаў — я парадавалася, што аж пяць чалавек выступала. А
з таго боку не маглі даць ніякіх доказаў, акрамя таго, што яны нешта бачылі, самі не былі, не прысутнічалі, не ведаюць, нехта ім сказаў — і ўсё на гэтым. Ніякіх дакументаў, каб даказаць, што
яны сапраўды маральна пацярпелі, што былі нейкія пакуты. Усё было галаслоўна, толькі галаслоўныя абвінавачванні».
Паводле Радыё «Свабода»