Трубадур «русскаго міра» выступіць у гарадзенскім Драмтэатры
У гарадзенскім Драматычным тэатры на сераду, 28 сакавіка, анансаваны канцэрт шчырага абаронцы й прапагандыста «русскаго міра», прыхільніка акупацыі ўкраінскай тэрыторыі Расійскай Федэрацыяй і памагатага баявікоў незаконных збройных фармаванняў – Аляксея Нежаўца.
Дзеля надання неабвержных доказаў, якія бясспрэчна сведчаць пра ягоную ролю ў пашырэнні ідэяў дэструктыўнага “русскаго міра”, было вырашанае здзейсніць выведку адкрытых крыніцаў, у выніку якой была сабраная дастатковая колькасць факталагічнай інфармацыі. Гэты матэрыял мае істотнае грамадскае значэнне ў святле таго факту, што фігурант гэтага раследавання здзяйсняе ў Беларусі вельмі актыўную й безперашкодную канцэртную дзейнасць.
Пачнем з біяграфічных звестак пра фігуранта гэтага раследавання.
Ідэнтыфікацыйныя дадзеныя:
Нежавец Аляксей Аляксандравіч.
Нарадзіўся 19 верасня 1976 года ў Мінску, БССР. У 1998 г. скончыў механіка-матэматычны факультэт Беларускага Дзяржаўнага Універсітэта.
У базе дадзеных “Чысцец” цэнтру “Міратворац” фігуруе як памагаты тэрарыстаў, удзельнік збору і перавозкі матэрыяльнай дапамогі падраздзяленням 1-га акупацыйнага армейскага корпуку ЗС РФ (г. Данецк). Шматкроць незаконна перацінаў дзяржаўную мяжу Украіны й патрапляў на часова акупаваныя тэрыторыі.
Прафэсія: бард, выканаўца аўтарскай песні. Прафесійна займаўся бальнымі танцамі, усходнімі адзінаборствамі.
Акаўнты сацсетак: “VK”, “FB”, “ОК”.
Іншыя крыніцы: alesha-n.livejournal.com, nezhevets.na.by.
У Фэйсбуку ён мае досыць характэрную старонку:
Фігурант гэтага раследавання стала ўдзельнічае ў разнастайных культурна-масавых мерапрыемствах на тэрыторыі акупаванага Крыма й Данбаса. Для падтрымкі маральна-баявога духу баявікоў выступае непасрэдна ў дыслакацыі падраздзяленняў акупацыйных расейскіх войскаў і ў вайсковых шпіталях:
Разам з баявіком незаконных збройных фармаванняў
Падчас свайго апошняга візыту ў Данецк у лютым 2018 году наведаў вайсковы шпіталь 1-га акупацыйнага вайсковага корпусу 8-й агульнавайсковай арміі Збройных Сілаў РФ. Характэрна, што зафіксаваны ў фатаздымку ніжэй баявік з параненай рукой, які стаіць леваруч Нежаўца, згодна з ягоным шаўронам належыць да групоўкі “ISIS Hunters” – аднаго з элітных падраздзяленняў, што ваюе ў Сірыі на баку дыктара Башара Асада. Паводле выдання “Фантанка”, гэтае фармаванне ёсць інфармацыйным прыкрыццём прыватнай вайсковай кампаніі “Вагнер” кухара Пуціна Яўгена Прыгожына.
Апроч падтрымкі маральна-баявога стану падраздзяленняў акупацыйнага вайсковага кантынгенту ЗС РФ Нежавец таксама ўдзельнічае ў прапагандысцкіх мерапрыемствах, якія арганізуюць у вышэйшых навучальных установах акупаваных тэрыторыяў, а таксама прымае ўдзел у рознага кшталту акцыях інфармацыйна-псіхалагічнага ўздзеяння. У фота ніжэй ён зафіксаваны падчас наведвання так званай Данецкай акадэміі ўнутраных справаў ДНР.
Для ўдзелу ў прапагандысцкіх кампаніях асабіста наведвае мейсцы зацятых баявых дзеянняў расійскай арміі з падраздзяленнямі Збройных Сілаў Украіны:
Пра ягоную падставовую ролю ў прапагандзе “русскаго міра” сведчаць наўпрост дзеячы акупацыйнай адміністрацыі. У відэа ніжэй шчырыя дыфірамбы Нежаўцу робіць асабіста намеснік старшыні так званага Саюза пісьменнікаў ДНР Уладзіслаў Русанаў:
След асабліва зазначыць, што Аляксея Нежаўца прымаюць у тэрарыстычным утварэнні “Л/ДНР” наагул на досыць высокім узроўні. Вось, напрыклад, у відэа ніжэй яго інтэрвіюе Мая Пірагова – дырэктарка так званага Дэпартаменту дзяржаўнай інфармацыйнай палітыкі Міністэрства інфармацыі ДНР. Нежавец шчыра сведчыць функцыянерцы тэрарыстычнага ўтварэння, якое спрычынілася да дзясяткаў тысячаў смерцяў, што ён – абаронца “русскаго міру”, актыўны ўдзельнік інфармацыйнага супрацьдзеяння. Таксама сцвярджае, што за гэтыя гады прайшоў вагнявую падрыхтоўку. Напрыканцы інтэрв'ю гэтая супрацоўніца структураў кіравання “ДНР” узнагароджвае Нежаўца дыпломам за, цытую: “неоценимый вклад в прорыве информационной блокады ДНР”.
Апроч усяго пададзенага вышэй вызначанае, што Аляксей Нежавец распальвае рэлігійную варажнечу ў дачыненні да хрысціянскіх вернікаў і прапагандуе ў сацыяльных сетках нацысцкую сымболіку, што падпадае пад дзеяньні артыкулаў Крымінальнага кодэксу РБ.
З улікам усяго масыву прыведзенай доказавай інфармацыі след неадкладна й тэрмінова спыніць канцэртную дзейнасць гэтага актыўнага прагандыста “русскаго міра” й памагатага расейскіх акупацыйных войскаў.
Грамадзянская дэмакратычная супольнасць мае з усёй адказнасцю адрэагаваць на гэтыя адкрытыя праявы патурання й спрыяння працаўнікоў Міністэрства Культуры РБ адыёзным прапагандыстам расійскай імперскай ідэалогіі й мажлівым заўтрашнім памагатым акупацыйных войскаў РФ, толькі ўжо на беларускай зямлі.
Таксама ёсць значная падстава для разбіральніцтва з гэтай сітуацыяй і адпаведным сілавым структурам Беларусі. Прэрагатывай й вызначальным чыннікам тут мае быць узмацненне нацыянальнае бяспекі нашай краіны.
Паводле informnapalm.org