Ту-ту-турысты-авантурысты

Цяпер у Егіпце знаходзіцца блізу тысячы беларускіх турыстаў і перапыніць свой адпачынак ніхто з іх пакуль не пажадаў.



tourists.jpg

Пра гэта паведаміў у пятніцу журналістам дырэктар дэпартамента па турызме Міністэрства спорту і турызму Вадзім Кармазін.
«Паводле нашых звестках, у цяперашні час на курортах Егіпта знаходзяцца блізу тысячы беларускіх грамадзян. Звестак аб тым, што каму-небудзь з іх пагражае непасрэдная небяспека, няма», —  сказаў Кармазін.
З ягоных слоў, тыя беларусы, якія ўжо знаходзяцца ў Егіпце, не панікуюць, і экстранна перарываць свой адпачынак пакуль ніхто не пажадаў. «Мы трымаем сітуацыю пад кантролем, пакуль няма неабходнасці прымаць якія-небудзь экстраныя меры», — заявіў Кармазін.
Ён таксама нагадаў аб рэкамендацыі Мінспорту ўстрымацца ад паездкі ў Егіпет тым, хто ўжо набыў пуцёўкі, а таксама падкрэсліў, што тураператары абавязаныя ў поўным аб'ёме кампенсаваць кошт тура. «У выпадку іх адмовы кліент павінен звяртацца ў суд. Кансультацыю у спрэчных пытаннях можа даць таксама Міністэрства спорту і турызму», — адзначыў дырэктар дэпартамента.
Не менш за 700 чалавек загінулі падчас супрацьстаяння ў Егіпце. Акцыі пратэсту праводзяць прыхільнікі зрынутага прэзідэнта Мухамеда Мурсі, якія зноў і зноў выходзяць на вуліцы. З краіны ў тэрміновым парадку вывозяць турыстаў. Знаходзіцца там становіцца небяспечным для жыцця.
Паводле belta.by