Туркі пабудуюць пяцізоркавы гатэль на месцы паліграфкамбіната на плошчы Якуба Коласа

Урад Беларусі даручыў Мінгарвыканкаму заключыць інвестыцыйную дамову з турэцкай кампаніяй па пераўтварэнні былога будынка «Паліграфкамбіната імя Я. Коласа» ў цэнтры Мінска ў пяцізоркавы гатэль.



poligraf.jpg

Такая інфармацыя змяшчаецца ў пастанове Саўміна № 998 ад 21 лістапада 2013 года.
Згодна з дакументам, уладам Мінска загадана «заключыць інвестыцыйную дамову паміж Рэспублікай Беларусь і замежным прыватным унітарным гасцінічным прадпрыемствам «Мінск Прынцэс Гатэль» акцыянернага таварыства «Ірад» аб рэалізацыі інвестыцыйнага праекта па будаўніцтву гасцінічнага комплексу катэгорыі «пяць зорак плюс» (не менш за 250 гасцінічных нумароў) з захаваннем гістарычнага аблічча будынка, размешчанага па вуліцы Чырвонай, 23».
Турэцкай кампаніі таксама прадстаўлены шэраг падатковых прэферэнцый, звязаных з увозам у Беларусь абсталявання для рэалізацыі гэтага праекта. Іншыя ўмовы інвестдагавора не публікуюцца.
Будынак «Паліграфкамбіната імя Я. Коласа» неаднаразова выстаўлялася на аўкцыёны на працягу 2012-2013 гг. Пачатковы кошт маёмасці была вызначаны ў памеры 407 мільярдаў рублёў. Ахвотных набыць аб'ект на аўкцыёне не знайшлося.
«Мінск Прынцэс Гатэль» — гэта даччыная структура Princess International Group, заснаваная турэцкім мільянерам Судзі Озканам. Кампанія кіруе пяцізоркавым гатэлем Сrowne Plaza па вуліцы Кірава ў Мінску. Акрамя таго, туркі валодаюць у Беларусі некалькімі казіно Princess.
news.tut.by