«Тычыцца і аўто расійскай зборкі». ДМК патлумачыў, ці можна з 5 траўня будзе ўвозіць Skoda з Расеі
З 5 траўня забароняць увозіць у Беларусь аўтамабілі групы кампаній Skoda Auto. Аднак да гэтага часу не зразумела, ці трапляюць Skoda расійскай зборкі ў групу «забароненых аўтамабіляў». Бо ў пераліку гаворка ідзе аб прадукцыі Групы кампаній Skoda Auto, а расейскія «шкоды» вырабляюцца ТАА «Фольксваген Груп Рус».
Гэты момант мы паспрабавалі ўдакладніць на суботняй тэлефоннай лініі ДМК. «Забарона тычыцца і краін ЕАЭС», — паведамілі ў ДМК на пытанне аб тым, ці можна ўвозіць у Беларусь аўтамабілі Skoda расейскай зборкі, новыя або бэушныя. Прычым у ДМК некалькі разоў паўтарылі, што будуць забароненыя для ўвозу ўсе аўтамабілі Skoda.
Нагадаем, у спіс забароненых да ўвозу ў Беларусь тавараў патрапілі аўтамабілі групы кампаній Skoda Auto. Гэта адбылося з-за таго, што кампанія адмовілася спансіраваць чэмпіянат свету па хакеі, калі б ён прайшоў у нас у краіне.
ДМК раней апублікаваў тлумачэнне да дакумента, але з яго не зразумела, ці можна будзе купляць і ўвозіць у Беларусь новыя або бэушныя машыны расейскай зборкі. Адказ удалося атрымаць сёння ў дзяжурнай службе ДМК.
— Забарона датычыцца і краін ЕАЭС, значыць і аўтамабіляў, якія зроблены ў Расіі, — паведамілі па тэлефоне ў ДМК.
З тлумачэнняў ДМК вынікае, што ніводная Skoda з Еўропы і Расеі, хоць новая, хоць патрыманая, не праскочыць у Беларусь.
Нагадаем, пры гэтым дзеянне пастановы не распаўсюдзяцца на транспартныя сродкі, зарэгістраваныя ў дзяржавах — членах ЕАЭС, альбо часова ўвозяцца на мытную тэрыторыю ЕАЭС, у тым ліку для асабістага карыстання. Гэта значыць прыехаць у Беларусь на Skoda, напрыклад, з расейскімі нумарамі можна. І аформіць часовы ўвоз таксама дапускаецца.
Паводле tut.by