У цэнтры Мінска назіраецца вялікая колькасць аўтобусаў і людзей. Што адбываецца і пры чым тут санкцыі

У цэнтры Мінска 1 мая назіраецца навала людзей і пасажырскіх аўтобусаў. Іх заўважылі ля цэнтральнага офіса Федэрацыі прафсаюзаў, а таксама на вуліцы Старажоўская. Як паведамляюць відавочцы, людзі накіраваліся да амбасады ЗША. Пазней Федэрацыя прафсаюзаў распаўсюдзіла паведамленне аб тым, што выступае з патрабаваннем адмяніць незаконныя эканамічныя санкцыі ў дачыненні да беларускіх прадпрыемстваў.

1_maya_profsoyuzy_5.jpg

Што кажуць прафсаюзы

У Федэрацыі прафсаюзаў 1 траўня заявілі, што выказваюць салідарную пазіцыю супраць аднаўлення санкцый ЗША ў дачыненні да беларускіх прадпрыемстваў. «15 галіновых прафсаюзаў, якія ўваходзяць у склад Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі, выступілі з патрабаваннем адмяніць незаконныя эканамічныя санкцыі ў дачыненні да беларускіх прадпрыемстваў — заявілі ў Федэрацыі. — Прафсаюзы заяўляюць аб недапушчальнасці такіх неправамерных рашэнняў, якія парушаюць працоўныя правы беларусаў і могуць пазбавіць людзей працоўных месцаў і заработнай платы.

1_maya_profsoyuzy.jpg

Прафсаюзы лічаць, што «гэтыя меры (эканамічныя санкцыі. — заўв. рэд.) — ні што іншае, як эканамічная агрэсія і шантаж».

1_maya_profsoyuzy_2.jpg

«Пад выглядам ўяўных добрых мэтаў палітыкамі прынятыя рашэнні, якія супярэчаць міжнароднаму праву і, па сутнасці, накіраваныя на падрыў эканомікі суверэннай дзяржавы, — гаворыцца ў заяве. — Амерыканскія чыноўнікі наўмысна заплюшчваюць вочы на тое, што гэтыя меры могуць пакінуць людзей без працы і заработнай платы. І паставіць пад пагрозу выкананне нашай дзяржавай сацыяльных абавязацельстваў.Відавочна, што дадзенае рашэнне кіраўніцтва ЗША накіраваны на тое, каб стварыць чарговы ачаг сацыяльнай напружанасці і ў цэлым дэстабілізацыі сітуацыі ў рэгіёне. І такім чынам вырашаць свае геапалітычныя амбіцыі. Усё гэта вядзе да дэградацыі стабільнага сусветнага парадку».

Паводле tut.by