Мікалай Халезін: Чацвёрты пакет санкцый Еўрасаюза мусіць быць прыняты на сярэдзіны мая
Рэжысёр, драматург і кіраўнік «Свабоднага тэатра» Мікалай Халезін анансаваў узмацненне санкцыйнага ціску на беларускую дзяржаву з боку міжнароднай супольнасці.

— 10 траўня пройдзе пасяджэнне Савета па міжнародных справах Еўрасаюза. Беларусь унесена ў парадак дня, — напісаў Мікалай Халезін у сваім тэлеграм-канале. — На дадзены момант абмяркоўваецца варыянт аб'явы 4-га пакета санкцый альбо непасрэдна 10 траўня, альбо на працягу працоўнага тыдня 10-15 траўня. Пакуль гэта рабочы варыянт графіка, у які могуць быць унесеныя карэктывы».