Польшча прызнала выпадковае парушэнне паветранай мяжы з Беларуссю
Польшча прызнала, што ў ноч з 28 на 29 красавіка польскае паветранае судна парушыла паветраную мяжу з Беларуссю, але заяўляе, што гэта было зроблена ненаўмысна і выпадкова.
![pixabay.com pixabay.com](/img/v1/images/flag_2833903_960_720_1000x666.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
pixabay.com
«29.04 у начны час падчас выканання стандартных задач па патруляванні ў рамках паветраных дзеянняў памежных войск Польшчы адбылося парушэнне дзяржаўнай мяжы з Беларуссю ў паветранай прасторы. Інцыдэнт не быў наўмысным, здарэнне было выпадковым і кароткачасовым», — паведаміла ў Twitter Аператыўнае камандаванне Узброеных сіл Польшчы.
Сёння Мінабароны Беларусі заявіла, што 29 красавіка у 2:02 верталёт Мі-24 парушыў паветраную мяжу Беларусі з боку Польшчы ў раёне вёскі Казловічы. У 02:03 верталёт пакінуў паветраную прастору Беларусі ў раёне вёскі Церабунь.
Раней Мінабароны паведамляла пра парушэнне паветранай мяжы краіны з боку Польшчы 12 красавіка. Польскія ваенныя заявілі, што палёты паблізу мяжы ва ўказаны час не выконваліся. У польскіх СМІ з'явілася інфармацыя, што парушыць паветраную мяжу мог робат кантрабандыстаў.
reform.by