У Польшчы ўшаноўваюць памяць святароў-пакутнікаў — ахвяр нацызму
Дахаў стаў «Галгофай польскага духавенста», 2 з 3 тысяч святароў — вязняў Дахаў паходзілі з Польшчы, паведамляе «Польскае радыё»
У чацвер, 29 красавіка ў Польшчы адзначаюць Дзень пакутніцтва польскага духавенства. Дата абраная невыпадкова. 29 красавіка 1945 войскі саюзнікаў вызвалілі нямецкі канцлагер Дахаў.
Падчас Другой сусветнай вайны гітлераўцы забілі 20 працэнтаў польскіх святароў. Ганаровы біскуп Улоцлаўскай епархіі Веслаў Алаізы Мерынг лічыць, што Дахаў стаў «Галгофай польскага духавенста», і дадае, што амаль дзве з трох тысяч святароў — вязняў Дахаў паходзілі з Польшчы:
— У гэтым лагеры забівалі біскупаў і святароў Улоцлаўскай епархіі, якая ў маштабе Польшчы панесла самыя вялікія страты, звязаныя з забойствамі духавенства.
Роўна 76 гадоў таму саюзніцкія войскі вызвалілі нямецкі канцлагер у Дахаў, дзе ў агулам змяшчаліся каля 67 тысяч нацысцкіх вязняў.
Дахаў, заснаваны ў 1933 годзе, быў першым нямецкім канцлагерам. За 12 гадоў праз Дахаў і яго 140 філіялаў прайшлі каля 250 тысяч чалавек, 148 тысяч вязняў былі там забіты.