У АПІ зноў лягла сістэма. І з'явіўся Санта з палітычным відэа

У Аддзелах прымусовага выканання (АПІ) 22 снежня «лягла сістэма» — на працоўных кампутарах нібыта ўключалася відэа палітычнага зместу. Але, нібыта, базы дадзеных не пацярпелі», паведамляе dev.by



anonimus.jpg

У Мінюсце пацвердзілі, што тэхнічныя непаладкі былі, але ўжо ліквідаваныя.

Пра тое, што ў мінулы аўторак у аддзяленнях перастала працаваць база, паведамілі некалькі чытачоў TUT.BY. На некаторых кампутарах нібыта ўключылася відэа з чалавекам у касцюме Санта Клаўса і масцы Гая Фокса. Пры гэтым нібыта былі часткова або цалкам былі знішчаныя некаторыя дакументы.

Яшчэ адзін чытач напісаў, што ён тэлефанаваў у АПІ, каб высветліць пытанне са сваім штрафам. Там сказалі, што "сістэма лягла", і параілі ператэлефанаваць праз пару дзён. А другі распавёў, што ў яго з карты раптам яшчэ раз быў спісаны штраф, які ён аплаціў у лістападзе. Ён таксама звярнуўся ў АПІ там адказалі, што ў іх "не працуе база і дапамагчы яны нічым не могуць".

Прэс-служба Мінюста пацвердзіла, што ў некаторых рэгіёнах у сістэме АПІ здараліся тэхнічныя непаладкі.

— Быў часова адключаны доступ да сэрвісу, каб праверыць захаванасць інфармацыі і падключыць неабходную абарону. Таму спецыялісты нейкі час не мелі доступу да базы. Спецыялістамі нашага міністэрства і аддзелаў прымусовага выканання быў праведзены комплекс мерапрыемстваў. Цяпер праца аўтаматызаванай сістэмы адноўлена, усе электронныя сэрвісы функцыянуюць у штатным рэжыме, базы даных не пацярпелі.

На партале Міністэрства юстыцыі даступны рэестр запазычанасці па выканаўчых дакументах. Любы ахвочы можа зайсці ў гэты рэестр і атрымаць даведачную інфармацыю пра запазычанасці як грамадзян, так і юрыдычных асоб. І рэестр, і непасрэдна сэрвісы органаў Аддзелаў прымусовага выканання цяпер працуюць у поўным аб'ёме.

Інфармацыяй аб тым, чым былі выкліканы гэтыя тэхнічныя непаладкі, у прэс-службе ведамства не валодаюць.

Рэестр запазычанасцяў па выканаўчых дакументах ўжо пераставаў працаваць. Тады прэс-сакратар Мінюста Вольга Шыбко сказала dev.by, што пацярпеў толькі доступ да сэрвісу, сама база — не пацярпела. «Яна вельмі добра абароненая», — дадала Вольга.

Паводле dev.by