Synesis пераймянуе кампаніі, якія не трапілі пад санкцыі Еўрасаюза
Synesis збіраецца перайменаваць юрыдычныя асобы, якія ўваходзяць у групу кампаній, але не трапілі пад санкцыі Еўрасаюза, паведамляе «Наша Ніва»
![Фота прэс-службы Synesis Фота прэс-службы Synesis](/img/v1/images/sinezis_kovork.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
Фота прэс-службы Synesis
«Сінэзіс» — адзін з нямногіх прыватных бізнэсаў, які трапіў пад санкцыі Еўрасаюза. Кампанія займаецца ўстаноўкай сістэмы відэааназірання на вуліцах беларускіх гарадоў.
Пад санкцыі трапіла толькі частка групы кампаній, таму «чыстыя» актывы вырашана перайменаваць — каб не было блытаніны ў бізнэс-партнёраў.
«Synesis Group паведамляе пра пачатак працэсу па перайменаванні асобных юрыдычных асоб, якія ўваходзяць у групу кампаній, але не трапляюць пад уведзеныя санкцыі Рады ЕС. Гэтыя меры прымаюцца, каб пазбегнуць патэнцыйных праблем у не закранутых пакетам санкцый кампаній і іх партнёраў, але якія могуць узнікнуць праз сітуацыю вакол Synesis LLC. Змены ў назве не закрануць юрыдычныя асобы ў групе кампаній, якія трапляюць пад санкцыі», — тлумачаць у кампаніі.