У арт-дырэктара мінскага клуба «Бруге» прайшоў ператрус
У арт-дырэктара мінскага клуба «Бруге» Сяргея Палажэнкі прайшоў ператрус. Пра гэта ён напісаў на сваёй старонцы ў Facebook.

Сяргей звязвае гэты візіт з рэйдамі да былых назіральнікаў за выбарамі 2020 года, піша by_culture. Ён — сведка па справе аб масавых беспарадках, таму ў яго кватэры, на думку сілавікоў, маглі знаходзіцца дакументы, зброя, незарэгістраваная сімволіка, якія мелі б значэнне для следчых дзеянняў.
У Сяргея агледзелі тэлефон (больш за ўсё цікавіў Telegram), правялі вобшук. Далі на подпіс паперу аб неправамернасці ўдзелу ў незаконных масавых мерапрыемствах.