У Бабруйску паляванне на актывістаў працягваецца: затрыманы Юрый Грынявецкі
У Бабруйску 13 сакавіка ранкам, па дарозе на працу, супрацоўнікі міліцыі затрымалі актывіста Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі «Грамада» .
Юрыя Грынявецкага адвелі ў аддзяленне міліцыі па вуліцы Мінскай.
Сваё затрыманне выкладчык Бабруйскага лесатэхнічнага каледжу Грынявецкі звязвае з удзелам у пратэстах супраць Дэкрэту № 3 аб сацыяльным утрыманстве. 12 сакавіка ён удзельнічаў у «Маршы недармаедаў», які адбыўся ў Бабруйску, трымаў пры гэтым мегафон. Мясцовыя праваабаронцы мяркуюць, што яго могуць абвінаваціць у арганізацыі і ўдзеле ў несанкцыянаваным масавым мерапрыемстве.
Стала вядома, што актывіста апыталі і выпісалі позву ў міліцыю на 15 сакавіка.
У гэты ж дзень у аддзяленне міліцыі выклікаюць і Галіну Смірнову. У міліцыі за 8 гадзін затрымання актывісткі так і не змаглі скласці пратакол адміністрацыйнага правапарушэння.