Алесь Абрамовіч атрымаў $ 1200 штрафу за акцыі «недармаедаў»
Алесю Абрамовічу далі штраф 50 базавых за ўдзел у акцыях супраць падатку на «дармаедства», а праз дзень — яшчэ адзін.
Алесь Абрамовічу ў мінскім судзе далі штраф 50 базавых за ўдзел у акцыях супраць падатку на «дармаедства», а праз дзень — яшчэ адзін.
Старшыню Мінскай абласной арганізацыі БСДП Алеся Абрамовіча пакаралі чарговым штрафам.
«Беларускія ўлады зноў прадэманстравалі сваю рэпрэсіўную сутнасць. Гэтыя штрафы фактычна банкруцяць людзей. Пазбаўляюць сродкаў на існаванне. Тым больш у адносінах да інвалідаў, якім я зʼяўляюся. Ганьба!» — пракаментаваў Алесь Абрамовіч.
У часе паседжання суддзя вынесла прыватную пастанову супрацоўнікам АМАП, з-за спазнення якіх давялося адкласці разбіральніцтва.
«Суддзя Наталля Вайцеховіч хоча прадэманстраваць нібыта абʼектыўны характар свайго судовага разбіральніцтва, і таму на публіку прыняла прыватнае вызначэнне аб тым, каб паведаміць кіраўніцтву АМАПу аб тым, што яны не належным чынам паводзяць сябе ў судзе», — адзначыў прадстаўнік БСДП.
У суботу яму прысудзілі штраф за акцыю ў Маладзечна (адбывалася 10 сакавіка) у памеры 50 базавых велічыняў. Такім чынам за два дні прадстаўнік БСДП атрымаў 2300 рублёў штрафу альбо каля $1200.