Зміцер Дашкевіч на волі
Калі 35–40 чалавек сабралася каля Акрэсціна, каб сустрэць Змітра Дашкевіча, які павінен быў выйсці на волю каля 12.00.
![17310118_1207960629323360_5999325452077770771_o_logo.jpg 17310118_1207960629323360_5999325452077770771_o_logo.jpg](/img/v1/images/17310118_1207960629323360_5999325452077770771_o_logo.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
Аднак Дашкевіча вывезлі і Савецкі РУУС, дзе і адпусцілі. Пазней, хвілін праз 50, блізкія людзі прывезлі Змітра да Акрэсціна. Дашкевіч падзякаваў усім за падтрымку і зладзіў караценькую імправізаваную прэс-канферэнцыю.
Ён распавёў, што падчас зняволення супрацоўнікі Акрэсціна ставіліся да яго ў асноўным нейтральна. Аднак заўважыў, што ўмовы ўтрымання былі надзвычай кепскімі. Паветра катастрафічна не хапала, і пры тым немагчыма было адчыніць вокны. У камеры было душна і вільготна, нібы ў парніку. І хоць паленне там фармальна забароненае, аднак палілі ўсе. Харчаванне таксама было надзвычай сціплым, як на 11 рублёў, якія нібыта на гэта выдаткоўваліся.
З нагоды ўмоў утрымання Зміцер Дашкевіч плануе напісаць скаргу.
![17240452_1207961139323309_3161698563987866828_o_logo.jpg 17240452_1207961139323309_3161698563987866828_o_logo.jpg](/img/v1/images/17240452_1207961139323309_3161698563987866828_o_logo.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
Лідар "Маладога фронту" паабяцаў працягваць сачыць за сітуацыяй у Курапатах і вярнуцца туды з новымі акцыямі пратэсту, калі будаўніцтва адновіцца або Мінкультуры паспрабуе зноў перагледзіць межы ахоўнай зоны
Зміцер Дашкевіч таксама паведаміў, што яго на 2 гады пазбавілі права кіравання аўтамабілем і забралі пасведчанне кіроўцы.
Нагадаем, лідар Маладога фронту" Зміцер Дашкевіч быў затрыманы падчас жывой трансляцыі ў Фэйсбуку 10 сакавіка ў двары свайго дома. У той жа дзень у судзе Савецкага раёна г. Мінска яго прызналі вінаватым здзяйсненні адміністрацыйных правапарушэннях. Яму інкрымінавалі арганізацыю і ўдзел у “несанкцыянаваных масавых мерапрыемствах” ды “дробнае хуліганства”.
Зміцер Дашкевіч у выніку атрымаў трое сутак арышту. Такім чынам, на волю ён павінен быў выйсці а 12.00 у панядзелак, 13 сакавіка.