
Кожны выступ
заканчваўся словамі: "Слава Украіне!", Народ выгукае: "Героям
слава!". Прамаўляюць беларусы, грузіны, украінцы і расіяне. Расіяне
выбачаюцца і кажуць, што не ўся Расія падтрымлівае Пуціна. Расіяне з Іркуцка,
Пецярбурга, з Уралу.
Яны падкрэсліваюць, што расіяне — такія ж закладнікі Пуціна, як беларусы і ўкраінцы.
Мітынг у Батумі заканчваецца выкананнем гімнаў Грузіі, Украіны, а ў якасці гімна Беларусі ўключылі "Пагоню".